Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч (нар. 1949) — беларускі ўрач траўматолаг-артапед. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2010)[2].

Хуткія факты Міхаіл Сцяпанавіч Міховіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Моталі Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Пасля заканчэння Мотальскай сярэдняй школы (1966) Міхаіл Міховіч паступіў у Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].

Праходзіў інтэрнатуру ў Магілёўскай гарадской бальніцы, дзе падаючага надзеі маладога спецыяліста ўгаварыў застацца загадчык аддзялення дзіцячай траўматалогіі і артапедыі Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі. Затым настаўнік, таленавіты ўрач-практык, з’язджае ў Мінск, а Міхаіл Міховіч узначальвае аддзяленне[2].

Міхаіл Сцяпанавіч аб’ездзіў усе вядомыя траўматалагічныя цэнтры СССР, а затым і спецыялізаваныя клінікі Германіі, Турцыі, Польшчы, Аўстрыі, Японіі, Італіі, ЗША. Са з’яўленнем інтэрнэту шукаў інфармацыю аб канферэнцыях і навучальных семінарах. Мае шматлікія публікацыі ў навуковых часопісах, даклады на міжнародных кангрэсах, з’ездах, сертыфікаты па стажыроўцы ў Германіі, ЗША, Японіі, Бельгіі, Польшчы, Італіі, Турцыі, Славакіі. Яго імя стала вядома ў міжнароднай супольнасці траўматолагаў[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. С. Міховіч — аўтар і суаўтар больш за дзесяці вынаходак, метадычнага дапаможніка[2].

Бібліяграфія

  • Корригирующий латеральный артрориз подтаранного сустава для лечения нефиксированной формы плоскостопия у детей : инструкция по применению : [утверждена 22.07.11] / М. С. Михович [и др.]. — Гродно : ГрГМУ, 2001. — 13 с.
  • Чрескостный остеосинтез при переломах дистального эпиметафиза плечевой кости у детей : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук : 14.00.22 / Михович Михаил Степанович ; Минский государственный медицинский институт. — Минск, 1986. — 26 с.
Remove ads

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года», спецыяльнай прэміі гарвыканкама «Дасягненне». Занесены ў Кнігу Славы Магілёўшчыны па выніках 2010 года, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровымі граматамі, яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2010).

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads