Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі

траўматолаг і артапед From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Анатоль Міхайлавіч Сакало́ўскі[2] (нар. 2 студзеня 1937) — вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук (1985), прафесар (1990).

Хуткія факты Анатоль Міхайлавіч Сакалоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Палікараўка (Слуцкі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў сярэднюю школу ў Грэску, у 1960 годзе — Мінскі медыцынскі інстытут. Вучобу ў інстытуце сумяшчаў з працай санітарам, медбратам у 3-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска. У 1960—1962 гадах хірург Рэспубліканскага косцева-туберкулёзнага санаторыя Міністэрства аховы здароўя БССР у Рэчыцы, у 1962—1963 гадах хірург раённай бальніцы ў Слоніме. У 1963—1965 гадах навучаўся ў клінічнай ардынатуры Навукова-даследчага інстытута траўматалогіі і артапедыі ў Харкаве. У 1965—1972 гадах працаваў траўматолагам-артапедам у гарадской бальніцы Магілёва і ў 1972—1975 гадах загадваў дзіцячым артапеда-траўматалагічным аддзяленнем у ёй. У 1974 годзе А. М. Сакалоўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Остеотомия таза по Солтеру в лечении врожденного вывиха бедра»[3] і ў 1975 годзе яму прысвоена ступень кандыдата медыцынскіх навук. З 1975 года працаваў у Мінскім медыцынскім інстытуце асістэнтам 1-й кафедры шпітальнай хірургіі ў 1975—1976 гадах, асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі ў 1976—1984 гадах, дацэнтам кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі ў 1984—1988 гадах, прафесар з 1988 года[3]. У 1992—1993 гадах выконваў абавязкі загадчыка кафедры[3].

З 1998 года А. М. Сакалоўскі працуе ў Рэспубліканскім навукова-даследчым інстытуце траўматалогіі і артапедыі (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі). Узначальвае лабараторыю траўматалогіі і артапедыі дзіцячага і падлеткавага ўзросту.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

Аўтар больш за 150 навуковых прац і вынаходстваў па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, распрацоўцы, удасканаленню і ўкараненню ў практыку новых метадаў аператыўнага лячэння і інш.

Член Міжнароднага таварыства траўматолагаў-артапедаў (SICOT), Рэспубліканскага таварыства траўматолагаў-артапедаў, Савета па абароне доктарскіх дысертацый.

Сярод апублікаванага:

  • Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. — Мн., 1993 (разам з А. С. Крукам);
  • Патологический вывих бедра / А. М. Соколовский, О. А. Соколовский. — Мн.: Вышэйшая школа, 1997. — 208 с.: ил.. — ISBN 985-06-0231-7
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads