Міхаіл Сымонавіч Забела
(нар. 1788) маршалак шляхты Ігуменскага павета From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ян Міхаіл Юзаф Забела (нар. каля 1788 — ?) — дзяржаўны службовец.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Забелаў герба «Тапор і Ліс», які карыстаўся графскім тытутам. Нарадзіўся ў сям’і Сымона, кашталяна менскага, і Барбары Крыштафаўны Завіша[2].
Ахрышчаны 25 снежня 1788 года ва Уздзенскім касцёле[2].
Ад’ютант-паручнік генерала брыгады Стэфана Грабоўскага (дыплом Фрыдрыха-Аўгуста ад 6 красавіка 1809), капітан войскаў полскіх (патэнт князя Юзафа Панятоўскага ад 16 снежня 1809). Маршалак павятовы ігуменскі ў 1823—1826 гадах[2].
Паводле падзелу атрымаў маёнтак Пшчолка з в. Лявонавічы Ігуменскага павета (з 209 муж. падданымі), жыў у маёнтку Каменка Ігуменскага павета (1832). З братам Антоніем валодаў маёнткам Дурынічы (са 150 падданымі) і застаўным маёнткам Цялякава (з 237 падданымі) (1833). Разам з братам вёў супраць Асяцімскай працэс аб межах маёнткаў, вызвалены з-пад адказнасці за парубку лесу (1847). У тым жа годзе у Бабруйскім павятовым судзе вёў працэс супраць брата Антонія[2].
Remove ads
Узнагароды
Кавалер ордэна Ганаровага Легіёна (патэнт ад 11.10.1812)[2].
Сям’я
Жонка Юзэфа Брэская (1-ы муж генерал-маёр граф Казімір-Аляксандр Завіша)[2]. Дзеці:
- Ігнат (Вінцэнт Ігнат). Ахрышчаны 23 студзеня 1924 ва Уздзенскім касцёле.
Зноскі
- 6. Забелы, з Хрчона Забелы герба «Тапор і Ліс» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 34-35.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads