Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Уладзіміравіч Мірончык (нар. 24 красавіка 1966, в. Куправічы, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 красавіка 1966 года ў в. Куправічы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Геаграфія»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Рэспубліцы Афганістан[1].
Працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара школы, дырэктарам школы, гімназіі; намеснікам кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска; старшынёй камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].
Выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Каменнагорскай акругі № 102. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі». Выдатнік адукацыі[1].
Сям’я
Жанаты, мае дваіх дзяцей[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads