Міхаіл Уладзіміравіч Шалак

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Уладзіміравіч Шалак (нар. 7 красавіка 1941, в. Зорніца, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне кармлення сельскагаспадарчай жывёлы і тэхналогіі кармоў. Доктар сельскагаспадарчых навук (1997), прафесар (1997). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2004).

Хуткія факты Міхаіл Уладзіміравіч Шалак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1968; аспірантура, 1974).

Выкладаў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1968, факультэт біятэхналогіі і аквакультуры, кафедра буйной жывёлагадоўлі і перапрацоўкі жывёлагадоўчай прадукцыі, прафесар, у 1993—2003 і 2008—2013 — загадчык кафедры, 1973—1978 — дырэктар доследнай станцыі, 1981—1988 — дэкан зоаінжынернага факультэта, 1988—1991 — сакратар парткама, 2003—2008 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка метадаў выкарыстання біялагічна актыўных рэчываў расліннага паходжання і нізкалазернага выпраменьвання ў жывёлагадоўлі і ўплыў гэтых фактараў на якасць прадукцыі.

Remove ads

Узнагароды

Медаль Францыска Скарыны (2017), граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР (1978), Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР (1983), Дзяржаўнага аграпрамысловага камітэта БССР (1990), Галоўнага ўпраўлення вышэйшых навучальных устаноў пры Дзяржаўнай камісіі Савета Міністраў СССР па харчаванні і закупках (1990), Міністэрства народнай адукацыі БССР (1991), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), Падзяка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1991, 2005, 2007, 2011, 2016) і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads