Міхаіл Фролавіч Сафонаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Фролавіч Сафонаў (10 студзеня 1925 — 17 ліпеня 1996) — камандзір аддзялення 374-й асобнай разведвальнай роты, чырвонаармеец. Поўны кавалер ордэна Славы.

Хуткія факты Міхаіл Фролавіч Сафонаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1925 года ў вёсцы Шастакі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў.

Да 1 ліпеня 1944 года быў партызанам. З жніўня 1944 года на фронце ў дзеючай арміі.

Разведчык 374-й асобнай разведвальнай роты чырвонаармеец Сафонаў у ноч на 19 верасня 1944 года, знаходзячыся ў групе пошуку ў раёне ракі Нараў, непрыкметна падабраўся да агнявой кропкі, захапіў у палон гітлераўца, які даў каштоўныя звесткі аб варожай абароне. Загадам № 139 па 290-й стралковай дывізіі ад 23 верасня 1944 года чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

З 14 студзеня па 1 лютага 1945 года неаднаразова ўдзельнічаў у разведцы ў раёне горада Лідзбарк-Варміньскі, дзейнічаў знаходліва і мужна, знішчыўшы гранатамі і агнём з аўтамата 12 варожых салдат і афіцэраў, захапіў ручны кулямёт і 10 аўтаматаў. Загадам № 539 па 3-й арміі ад 17 лютага 1945 года чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

Камандзір аддзялення той жа дывізіі і арміі 1-га Беларускага фронту чырвонаармеец Сафонаў 30 красавіка 1945 года ў час ліквідацыі групоўкі праціўніка на паўднёвым усходзе ад Берліна уварваўся ў размяшчэнне ворага, з асабістай зброі знішчыў 13 праціўнікаў і разам з іншымі разведчыкамі 9 пехацінцаў захапіў у палон. 19 мая 1945 года камандуючы 3-й арміяй генерал А. В. Гарбатаў падпісаў прадстаўленне да ўзнагароджання чырвонаармейца. М. Ф. Сафонава ордэнам Славы 1-й ступені. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 мая 1946 года за мужнасць, адвагу і гераізм чырвонаармеец Сафонаў Міхаіл Фролавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1948 годзе поўны кавалер ордэна Славы старшына Сафонаў М. Ф. дэмабілізаваны. Жыў у горадзе Магілёве. Працаваў на заводзе «Электрарухавік».

Памёр 17 ліпеня 1996 года.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads