Сураўні
вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сураўні́́[1] (трансліт.: Suraŭni, руск.: Суровни) — вёска ў Беларусі, у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мішневіцкага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Да 25 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[2], да 30 ліпеня 1966 года — у склад Пралетарскага сельсавета Гарадоцкага раёна[3], пасля чаго — у складзе Шумілінскага раёна, дзе 12 верасня 1966 года ўключана ў склад Мішневіцкага сельсавета[4], з 12 студзеня 1968 года да 26 верасня 2002 года ўваходзіла ў склад Казьянскага сельсавета[5][6], дзе з канца 1970-х гадоў з’яўлялася цэнтрам сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 28 кіламетраў у напрамку на поўнач ад гарадскога пасёлка Шуміліна і чыгуначнай станцыі Шуміліна, за 65 кіламетраў ад Віцебска[7].
Насельніцтва
- 256 жыхароў, 91 двор (2002)[7].
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[7].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU). — С. 511.
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 25 снежня 1962 г. Аб узбуйненні сельскіх раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 41 (1000).
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1966 г. Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 23 (1143).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 верасня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 студзеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 6 (1200).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads