Мішэль-Габрыэль Пакар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мішэль-Габрыэль Пакар (1757-21 мая 1827) — швейцарскі лекар і навуковец з Шамані, першым заваяваў Манблан — самую высокую гару ў Альпах і Заходняй Еўропе (4810 м), піянер альпінізму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся і вырас ў заможнай сям’і натарыуса. Вывучыўся на ўрача ў Турыне. Займаўся батанікай і мінералогіяй.
У 1783 і 1784 гадах, у рамках ініцыятывы швейцарскага геолага і батаніка Араса Сасюра, распачаў шэраг няўдалых спробаў узыходжання на Манблан. Першае ў гісторыі паспяховае ўзыходжанне было здзейснена 8 жніўня 1786 года разам з паляўнічым Жакам Бальма (1762—1834 гг.). Пакар з дапамогай вымяральных прыбораў вызначыў вышыню вяршыні — 5218 м (аднак пазней, высветліўшы хібнасць барометра, адкарэктаваў яе да 4738 м). Ён і Бальма правялі на вяршыні 35 хвілін.
У памяць аб першым пакарэнні Манблан ў Шамані усталяваны манумент першапраходцам, дата іх ўзыходжання святкуецца многімі альпіністамі як дзень нараджэння гэтага віду спорту, а Шамані стала неафіцыйнай сталіцай альпінізму.
Remove ads
Зноскі
- Michel Gabriel Paccard // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Michel Gabriel Paccard // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Find a Grave — 1996. Праверана 8 жніўня 2025.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads