Мішэль Абама

жонка Барака Абамы, першая лэдзі ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Мішэль Абама
Remove ads

Мішэль ЛаВон Робінсан Абама (англ.: Michelle LaVaughn Robinson Obama, народжаная Мішэль Ла Вон Робінсан, нар. 17 студзеня 1964) — амерыканскі адвакат, жонка 44-га прэзідэнта ЗША Барака Абамы, першая лэдзі ЗША.

Хуткія факты Мішэль Абама, першая лэдзі ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Мішэль Абама нарадзілася і вырасла ў паўднёвай частцы Чыкага. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымлівала адукацыю ў Прынстанскім універсітэце і Гарвардскай юрыдычнай школе, пасля чаго вярнулася ў Чыкага, дзе працавала ў юрыдычнай фірме «Сіднэй Осцін», затым у мэрыі Чыкага і ў медыцынскім цэнтры пры Чыкагскім універсітэце.

Брат Мішэль — Крэйг Робінсан, трэнер мужчынскай баскетбольнай каманды Універсітэта штата Арэгон.

З Баракам Абамам пазнаёмілася, калі ён стаў супрацоўнікам «Сіднэй Осцін». Нават пасля абрання Барака Абамы ў Сенат ЗША, іх сям’я вырашыла не пераязджаць у сталіцу ЗША Вашынгтон, і засталася жыць у паўднёвай частцы Чыкага.

У адрозненне ад свайго мужа, Барака Абамы, Мішэль з’яўляецца нашчадкам неграў-рабоў. Яе прапрапрапрабабулю ў 1850 годзе ўказаў у завяшчанні амерыканскі памешчык ў якасці маёмасці як «негрыцянскую дзяўчынку Мальвіну» коштам 475 долараў.

У амерыканскай прэсе Мішэль Абаму часта параўноўваюць з Жаклін Кенэдзі. Мішэль Абама — першая ў гісторыі першая лэдзі ЗША афраамерыканскага паходжання.

Remove ads

Зноскі

  1. 'I want to rip Bill Clinton's eyes out. Kidding! See, that's what gets me into trouble'The Guardian, 2008. Праверана 10 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11148'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads