Мішэль Брэаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мішэль Жуль Альфрэ Брэаль (фр.: Michel Jules Alfred Bréal, 26 сакавіка 1832 — 25 лістапада 1915) — французскі філолаг, што нарадзіўся ў горадзе Ландаў, Рэйнланд-Пфальц. Уважаецца стваральнікам сучаснай навуковай семантыкі.
Пасля навучання ў Вісембургу, Мецы і Парыжы, ён паступіў у Вышэйшую нармальную школу ў 1852 годзе. У 1857 годзе ён пераехаў у Берлін, дзе вывучай санскрыт пад кіраўніцтвам Франца Бопа і Альбрэхта Вэбера. Па вяртанні ў Францыю, яго запрасілі працаваць у аддзеле ўсходніх манускрыптаў ў Імператарскай Бібліятэцы. У 1864 годзе ён зрабіўся прафесарам у галіне кампаратыўнае граматыкі ў Калеж-дэ-Франс, у 1875 годзе зрабіўся сябрам Акадэміі надпісаў і вытанчанае славеснасці, у 1879 годзе зрабіўся генеральным інспектарам вышэйшае адукацыі і быў ім да скасавання гэтае пасады ў 1888 годзе. У 1890 быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага Легіёну. У 1905 годзе ён выйшаў на пенсію і памёр у Парыжы.
Remove ads
Зноскі
- Michel Jules Alfred Breal // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Michel Jules Alfred Breal // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Бреаль Мишель // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Michel Jules Alfred Breal // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- мэрыя Парыжа Michel Jules Alfred Bréal // Vital records of Paris
- https://aibl.fr/academiciens-depuis-1663/ Праверана 3 красавіка 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads