Семантыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Семантыка
Remove ads

Сема́́нтыка ці Семасіялогія (састар.) — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы змест слоў. Слова «семантыка» вынайшаў у канцы XIX стагоддзя французскі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб семантыцы.

Хуткія факты
Remove ads

У прыватнасці, семантыка мае наступныя аб’екты вывучэння:

  • значэнне складаных слоў;
  • унутраная форма слоў, у якіх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры;
  • сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сінаніміі, антаніміі, полісеміі, гіпераніміі, гіпаніміі, і г. д.);
  • размеркаванне актантаў усярэдзіне выказванняў;
  • умовы сапраўднасці выказвання;
  • крытычны аналіз гаворкі;
  • прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной семантыкі.

Нарэшце, семантыка знайшла новую вобласць ужывання ў вывучэнні моў праграмавання ў інфарматыцы, для якой яна была развітая фармальна.

Remove ads

Спасылкі

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads