Мія Сяргееўна Міткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мія Сяргееўна Міткевіч (нар. 31 снежня 1991) — менеджарка ў сацыяльна-культурнай сферы з Мінску, арт-дырэктарка івэнт-агенцтва Nuestro Amor. Палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Хуткія факты Мія Сяргееўна Міткевіч, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Мія Міткевіч нарадзілася 31 снежня 1991. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, пазней атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце культуры і мастацтваў. Працавала харэографам у адным з фізкультурна-аздараўляльных цэнтраў Мінска, пасля стала займацца арганізацыяй арт-праектаў, заснавала свой бізнес, звязаны з кінавытворчасцю. Мія Міткевіч была аўтарам петыцыі, у якой прасіла звярнуць увагу на справу братоў Косцевых, па якой быў вынесены прысуд у выглядзе смяротнага пакарання, і змяніць смяротнае пакаранне на іншую меру[2]. Піша вершы[3].

Remove ads

Палітычны пераслед

Мія Міткевіч была затрымана 19 студзеня 2021, ёй было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для затрымання сталі тры допісы ў сацсетцы vkontakte. Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА г. Мінска на вул.Валадарскага[4][5].

21 траўня 2021 Мінскі гарадскі суд (суддзя Алена Мікалаеўна Шылько) асудзіў Мію Міткевіч да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму, менавіта столькі запатрабаваў раней пракурор Александр Рамановіч, які падчас спрэчак заявіў, што "Мія Міткевіч з'яўляецца радыкальна настроенай у адносінах да дзеючай улады асобай, гатовай рэзаць, гвалціць і гэтак далей"[6][7][8].

27 траўня 2021 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, была прызнана палітычнай зняволеннай[9][10].

Падчас разгляду апеляцыйнай скаргі была пераведзена ў СІЗА г. Жодзіна. Падчас этапу і пазней у СІЗА Жодзіна сутыкнулася з фізічным гвалтам, дзяўчыне выбілі плячо, білі дручком па нагах, пачаліся праблемы са здароўем[4][11].

Вырак адбывала ў папраўчай калоніі №4 у Гомелі[1]. Выйшла на волю 11 кастрычніка 2023 года[12].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads