Матрона Іванаўна Кузьменка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матрона Іванаўна Кузьме́нка (23 сакавіка 1915, в. Краснаяр, Стэрлітамакскі раён, Башкартастан — 13 студзеня 2003) — беларуская актрыса, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1936 годзе Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працавала ў тэатрах Фрунзэ, Ташкента, Валгаграда, Масквы, Вільнюса. У 1950—1976 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі. У 1978—1993 гадах выкладала ў Мінскім інстытуце культуры.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1947 года.
Творчасць
Выконвала драматычныя і характарныя ролі. Работам уласцівы натуральнасць, эмацыянальнасць, дакладнасць моўнай характарыстыкі. Сярод лепшых роляў: Надзея («Выгнанне блудніцы» І. Шамякіна), Марыя Васілеўна («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Даша («Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча), Надзея, Малання («Варвары», «Дзеці сонца» М. Горкага), Анісся («Улада цемры» Л. Талстога), матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш.
Remove ads
Сям’я
У шлюбе з акцёрам Рыгорам Качатковым (1904—1968) мела дачку Наталлю Качаткову (нар. 1948), таксама актрысу.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads