Міхаіл Васілевіч Анцаў

кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Васілевіч Анцаў (12 кастрычніка 1865, Смаленск — 21 ліпеня 1945) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, хормайстар і педагог.

Хуткія факты Міхаіл Васілевіч Анцаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1894 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю Рымскага-Корсакава па класе кампазіцыі М. Рымскага-Корсакава[3]. З 1896 года выкладаў харавыя спевы ў навучальных установах Віцебска (у 1896—1906 гг. у Віцебскай гімназіі). У 1905—1912 гг. рэдагаваў газету «Віцебскія губернскія ведамасці» і дадатак «Народны лісток». Адзін з арганізатараў у 1918 годзе Віцебскай народнай кансерваторыі, у якой чытаў лекцыі па гісторыі музыкі і кіраваў хорам[3].

Майстар харавой музыкі[3]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў адным з першых кампазітараў, якія звярнуліся да рэвалюцыйнай тэмы[3].

Аўтар хароў і песень на вершы беларускіх паэтаў — «На ніве» Я. Коласа, «Першае мая» М. Чарота, «Серп і молат» Я. Купалы і іншых[3].

Сярод твораў М. В. Анцава апрацоўкі беларускіх народных песень «А ў полі Вярба», «Кума мая, кумачка», «Го-го-го, Каза», «Лучына-лучыначка», рамансы, кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя айчыннай вайны 1812 года», хоры «Рэквіем» («Не плачьте над трупами павших бойцов»), «Пралетарская калыбельная»[3].

Анцаў — аўтар навучальных дапаможнікаў, метадычных прац, у тым ліку «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).

М. В. Анцаў з’яўляўся сябрам Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.

Remove ads

Зноскі

1. International Music Score Library Project — 2006.

2. Г. Риман Анцев // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. ЭнгельМ.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 1500.

3. Анцев Михаил Васильевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 28. — 737 с..
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads