Міхаіл Аркадзевіч Бергер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Аркадзевіч Бе́ргер (28 жніўня 1909, Мінск — 6 лютага 1981) — беларускі піяніст і педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1940), прафесар (1946).

Хуткія факты Міхаіл Аркадзевіч Бергер, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла Бергера на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Скончыў у 1928 годзе Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 годзе — Ленінградскую кансерваторыю. З 1937 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі, у 1938—1941 гадах яе дырэктар. У час Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую канцэртную брыгаду. У 1944—1963 гадах загадчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна, у 1970—1978 гадах загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай кансерваторыі.

Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

Выступаў у канцэртах як саліст і ансамбліст. Аўтар фартэпіянных твораў (Варыяцыі, 1967; Эцюды, 1962; апрацоўкі народных мелодый, п’есы для дзяцей), фантазіі для скрыпкі і фартэпіяна (1945) і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads