Міхал Бутаўт-Андрайковіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Бутаўт-Андрайковіч
Remove ads

Міхал Тадэвушавіч (Фадзеевіч) Бутаўт-Андрайковіч (1778—1830) — дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Міхал Бутаўт-Андрайковіч, Валынскі губернатар[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў герба «Грыф» з Гродзенскай губерні. Нарадзіўся ў сям’і пісара і падстарасты гродзенскага Тадэвуша Бутаўт-Андрайковіча. Бацька ўдзельнічаў у паўстанні 1794 года, падпісаў акцэс пад № 306, суддзя крымінальнага суда парадкавай камісіі Гродзенскага павета.

Міхал у 1794 годзе быў маёрам кавалерыі і прымаў удзел у паўстанні, «прысутнічаў» у бітве пад Слонімам, пры захопе Вільні і Прагі (прадмесце Варшавы). У 1795—1797 г. служыў у наварасійскага губернатара Туталміна па сакрэтных справах «французскага дыялекта». У 1800 — засядацель гродзенскага гродскага суда, у 1805—1808 — засядацель у 1-м дэпартаменце Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1807 — асэсар, у 1808—1810 — старшыня 2-га дэпартамента Літоўска-Гродзенскага галоўнага суда. У 1809—1810 па заданні міністра фінансаў займаўся абменам казённых асігнацыяў на залатыя і сярэбраныя манеты. За добрае выкананне справы атрымаў два стараствы ў Віленскай губерні на 12 гадоў без выплаты падаткаў. З 1810 быў гарадзенскім павятовым маршалкам і на гэтай пасадзе сустракаў у 1812 спачатку французаў і палякаў, а пазней партызан Д. Давыдава.

У 1813—1817 — гродзенскі віцэ-губернатар, стацкі дарадца (1813). З 22.11.1817 па 05.02.1819 выконваў абавязкі губернатара, а затым да 30.10.1824 быў грамадзянскім губернатарам. Стаў першым прэзідэнтам Гродзенскага таварыства дабрачыннасці (12(24).12.1819). Ініцыятары выдаткавалі яму 5 тыс. руб. серабром, і ён атрымаў 10 тыс. польскіх злотых ад ваеннага губернатара Рымскага-Корсакава. Выдаў загад аб даплаце да тэатральных білетаў, якая ішла ў касу таварыства. У 1820 садзейнічаў адкрыццю губернскай друкарні, пры ім пачалося будаўніцтва Аўгустоўскага канала. У 1822 выдаткаваў 10 дукатаў на кракаўскі помнік Касцюшку.

У 1826 прызначаны валынскім грамадзянскім губернатарам, узнагароджаны чынам сапраўднага стацкага дарадцы.

У 1827 атрымаў адстаўку ў сувязі з находжаннем пад следствам за няправільнае расходванне земскіх грошаў. З 1830-х гадоў жыў у Пецярбургу.

Remove ads

Творы

  • Пра школу Ланкастара. — Гродна, 1819 (на пол. мове); у Бібліятэцы АН Літвы захоўваецца зялёны рукапісны сшытак, у якім па-польску на 189 старонках напісаны «Нарысы Каўказа» М. Б-Андрайковіча.

Сям’я

У шлюбе з дваранкай С.Ланцэвіч меў дзяцей:

  • Яраслаў-Алаізы-Тадэвуш (1811);
  • Меланія (1815), грала на фартэп’яна дабрачынныя канцэрты;
  • Леанціна-Разалія (1817);
  • Уладзіслаў (1818);
  • Міхаліна-Марыяна (1819);
  • Аляксандр-Тадэвуш-Валянцін (1820);
  • Вольга-Багуміла (1822).

Зноскі

  1. CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60909659'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1127581'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads