Мікола Грынчык

літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола (Мікалай Міхайлавіч) Гры́нчык (1 жніўня 1923, БыценьСлонімскі павет12 кастрычніка 1999, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, педагог. Доктар філалагічных навук (1970). Прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Хуткія факты Мікола Грынчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У Другую сусветную вайну, з сакавіка 1943 года — агентурны разведчык партызанскага атрада «Савецкая Беларусь» Брэсцкага злучэня, з ліпеня 1944 года — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.

Пасля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забеспячэння. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута. Настаўнічаў на Гродзеншчыне. Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. З 1970 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова ў 1973—1985 гадах — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 года — загадчык кафедры літаратуры Мінскага інстытута культуры.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

Памёр і пахаваны ў вёсцы Быцень Івацэвіцкага раёна[2].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 года. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985).

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads