Міхаіл Абрамавіч Зораў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Абрамавіч Зораў (сапр. Штоклянд; 1903 — 28 ліпеня 1942, Мінскае гета) — беларускі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1938).

Хуткія факты Міхаіл Абрамавіч Зораў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сцэнічную дзейнасць пачаў у расійскіх тэатрах.

З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр імя Я. Купалы). Крытыка адзначала тонкі псіхалагізм Зорава, яго вобразам уласцівы інтэлектуальна-лагічны пачатак у спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролі: Войшалак («Вір» Я. Рамановіча), Камісар («Мяцеж» паводле Д. Фурманава), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К. Чорнага), Платон Крэчат (аднайменная п'еса А. Карнейчука  (руск.)). Як рэжысёр здзейсніў пастаноўкі: «Лён» Е. Міровіча (1931, разам з аўтарам), «Працяг будзе» А. Бруштэйн  (руск.) (1934), «Музыканцкая каманда» Д. Дэля  (руск.) (1936), «Платон Крэчат» (1936), «Апошнія» М. Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча (1938).

У 1941 мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача.

Пачатак вайны застаў у Мінску. Змешчаны акупацыйнай адміністрацыяй у Мінскае гета, дзе і загінуў.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads