Яўген Сцяпанавіч Рамановіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Сцяпанавіч Рамановіч (21 студзеня 1905, Мінск — 25 лютага 1979, там жа) — беларускі драматург, празаік, перакладчык, тэатральны дзеяч, тэатразнавец. Заслужаны артыст БССР (1944).
Remove ads
Біяграфія
У 1922—1924 навучаўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Адначасова з вучобай пачаў працаваць акцёрам (1922—1931) ў Мінскім гарадскім тэатры (пасля 1-й Беларускі тэатр, а цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы), якому прысвяціў больш за 25 гадоў.
У 1931—1948 г. — загадчык літаратурнай часткі тэатра.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 года.
Памёр 25 лютага 1979 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1].
Remove ads
Драматургія
Я. С. Рамановіч — аўтар п'ес:
- «Кантракт, альбо Усё добра будзе» (1924)
- «Вір» (1926)
- «Крывая аблона» (1929),
- «Наклонная плоскость» (1929)
- «Мост» (1929)
- «Камни на дороге» (1931)
- «Полещуки» (1944)
- «Товарищ Андрей» (1944)
П'есы Раманавіча, прысвечаныя фарміраванню характару ў працэсе сацыялістычнай стваральнай працы, перавыхаванню старой інтэлігенцыі, якая становіцца ў шэрагі будаўнікоў новага жыцця, барацьбе беларускіх партызан супраць фашысцкіх акупантаў, ішлі на сцэнах тэатраў РСФСР і УССР.
Remove ads
Лібрэта
Я. Рамановічу належаць оперныя і балетныя лібрэта:
- опер «У пушчах Палесся» (1939), «Дзяўчына з Палесся» («Алеся») (разам з П. Броўкам, 1953)
- балетаў «Падстаўная нявеста» (1958) і «Мара» (1961).
Займаўся даследаваннямі гісторыі беларускага тэатра.
Выбраная бібліяграфія
Аўтар кніг пра Тэатр імя Янкі Купалы — «Першы тэатр» (1946), пра творчасць Барыса Платонава — «Народны артыст СССР Б. В. Платонаў» (1954), «Людзі і маскі» (1977), артыкулаў пра тэатральнае мастацтва БССР. У 1974 годзе выдаў зборнік успамінаў пра беларускіх пісьменнікаў «Знаёмыя сілуэты».
Пераклаў на беларускую мову п'есы класікаў Максіма Горкага, Льва Талстога, Аляксандра Астроўскага, Канстанціна Транёва, Аляксандра Афінагенава, Аляксандра Карнейчука.
Remove ads
Памяць
- У 2005 г. поштай Беларусі была выпушчаная паштовая картка з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Я. С. Рамановіча».
Зноскі
- Раманаў — Станкевіч – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads



