Мацей Карвацкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маце́й Карва́цкі (польск.: Maciej Karwacki; 30 сакавіка 1686, Унешаў, Прусія — 10 красавіка 1756, Навагрудак) — дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст; езуіт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Прусіі. 1 кастрычніка 1706 года ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў. вывучаў філасофію ў Рэшлю і Браневе. Прафесар рыторыкі ў Браневе (1716—1717), Рэшлю (1717—1718) і Ломжы (1718—1719), прафесар матэматыкі, яўрэйскай і грэчаскай моў, прэфект друкарні ў Вільні (1720—1732), прэфект школ у Слоніме (1736—1738), супер'ёр у Мітаве (1739—1741), прафесар матэматыкі і грэчаскай мовы ў Навагрудку (1743—1756). Аўтар граматыкі грэчаскай мовы «Grammatica Graeca», выдадзенае ў Вільні ў 1725 годзе. Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменнік Станіслава, брат Томаша, Людвіка Францішка, дзядзька Станіслава.
Remove ads
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads