Марына Мікітаўна Барсток
літаратуразнавец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марына (Марыя Мікітаўна) Барсток (15 красавіка 1916, в. Наркавічы, Верхнядзвінскі раён — чэрвень 1994, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, паэтэса. Кандыдат філалагічных навук (1950)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыла Полацкі педагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мятэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім педагагічным інстытуце, з 1937 г. — студэнтка Мінскага педагагічнага інстытута імя Горкага[1].
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзела культуры Брэсцкай абласной газеты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыйннай вайны пераехала ў Горкаўскую вобласць[1].
У 1945 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2], потым аспірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1949—1979 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР[2][1].
Член СП СССР і Беларусі з 1951 года[2][1].
Памерла ў чэрвені 1994 года ў Мінску. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (П-1, 109/21/17)[3].
Remove ads
Творчасць
У друку пачала выступаць з 1949 г[2]. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэнне творчасці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасці Генадзя Бураўкіна» (1984)[2]. Выдала брашуру «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літаратура» (1977) і інш. Адна з аўтараў «Гісторыя савецкай беларускай літаратуры» (1966), «История многонациональной советской литературы» (1977), «История белорусской советской литературы» (1977)[2], дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступала ў перыядычным друку з вершамі і артыкуламі па пытанням дзіцячай літаратуры[2].
Remove ads
Зноскі
- Барсток Марына – Белліт (7 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
- Барсток Мария Никитична // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.
- Аблажэй — Брыль – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads