Марк Мікалаевіч Волахаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марк Мікалаевіч Волахаў (10 верасня 1921, Масква19 сакавіка 2001) — беларускі тэатральны мастак.

Хуткія факты Марк Мікалаевіч Волахаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 10 верасня 1921 года ў Маскве. У 1938–1940 гадах вучыўся на аддзяленні жывапісу ў Маскоўскім мастацкім вучылішчы (былым Строганаўскім). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў армію[1].

Некаторы час працаваў у Таліне[1], а з 1957 года і да смерці — у Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1][2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1970 года, у 1975–1983 гадах узначальваў Магілёўскае абласное аддзяленне БСМ[1][2]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1958 года[3].

Жыў у Магілёве[2]. Памёр 19 сакавіка 2001 года[1].

Remove ads

Творчасць

Мастацкае афармленне Волахава спалучала высокі ўзровень сцэнаграфіі і разуменне сутнасці драматургічнага матэрыялу. Яго дэкарацыі да спектакляў «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча (1957), «Чаму ўсміхаліся зоркі» А. Карнейчука, «Людзі, якіх я бачыў» С. Смірнова (абодва — 1958), «Дзядзька Ваня» А. Чэхава (1960), «Гэта было ў Магілёве» (1964), «Мурын бор» (1967), «Гады навальнічныя» (1968), «Паўлінка» Я. Купалы, «Амністыя» (абедзве — 1971), «Сотнікаў» (1972) адлюстроўваюць яго майстэрства.

Пік яго папулярнасці прыпаў на 1970—1980-я гады. Сцэнаграфія Волахава ў спектаклях «Інтэрв’ю ў Буэнас-Айрэсе» Г. Баравіка (1976), «Арфей спускаецца ў пекла» Т. Уільямса (1977), «Марыя Сцюарт» (1980), «Тутэйшыя» (1982), «Судны дзень» В. Казько (1983), «Сівы бусел» (1984), «Дон Жуан», «Незвычайнае здарэнне ў Айпінгу», «Паслухайце, я паміраю» (абодва — 1985), «Старая мелодыя» (1986), «Сабачае сэрца» (1988), «Трэцяя галава», «Смерць Тарэлкіна» (абодва — 1989), «Генералы ў спадніцах», «Спакусніца Цэзарына» (абодва — 1990), «Жыды горада Піцера», «Паляванне на пацукоў» (абодва — 1991), «Каварства і каханне» (1992), «Рычард III» (1995) вылучаецца глыбокім разуменнем і вобразнай выразнасцю[1].

Апошняй яго работай стала пастаноўка «Свабодная пара» па п’есе Дарыа Фо[1].

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, фондах БСМ[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads