Мацей Рыбінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацей Рыбінскі
Remove ads

Мацей Рыбі́нскі (польск.: Maciej Rybiński; 24 лютага 1784, Славута, Рэч Паспалітая — 17 студзеня 1874, Парыж, Францыя) — польскі генерал, апошні кіраўнік паўстання 1830—1831 гадоў. Вінаваціўся ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам. Удзельнік напалеонаўскіх войнаў (1809—1814).

Remove ads

Біяграфія

У 1805 годзе ўступіў у армію Напалеона. Служыў ад’ютантам у будучага маршала Луі Габрыэля Сюшэ, з 1807 года — у арміі Варшаўскага герцагства.

Удзельнік Напалеонаўскіх войнаў: з Аўстрыйскай імперыяй (1809), з Расіяй (1812—1813). Адзначыўся ў бітвах пад Смаленскам, Малаяраслаўцам, бітве народаў. Пад Лейпцыгам быў узяты ў палон.

У 1815—1831 гадах служыў у чыне маёра ва ўзброеных сілах Царства Польскага.

У паўстанні з 10 сакавіка 1831 года генерал брыгады, 11 верасня 1831 года генерал дывізіі. 10 верасня 1831 года прызначаны вярхоўным галоўнакамандуючым польскіх войскаў[2]. У 1831 удзельнічаў у бітве пад Астралэнкай. У лістападзе таго ж года быў абвінавачаны ў перамовах аб капітуляцыі з генералам Паскевічам.

5 кастрычніка 1831 года на чале атрада перайшоў межы Прусіі[2]. Пасля здушэння паўстання з красавіка 1832 года ў эміграцыі ў Францыі. Жыў у Парыжы[2]. У 1843 годзе заснаваў сярод польскіх эмігрантаў Ваенную партыю (польск.: Stronnictwo Wojskowe). Пакінуў «Запіскі» пра час польскага лістападаўскага паўстання.

Памёр 17 студзеня 1874 года ў Парыжы, пахаваны на Манмартры[2].

Remove ads

Галерэя

Зноскі

  1. Maciej Rybiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q96022943'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads