Міхаіл Рыгоравіч Солапаў

баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Рыгоравіч Солапаў (15 кастрычніка 1924, с. Пакроўскае, Цярбунскі раён, Ліпецкая вобласць, РСФСР) — беларускі баяніст, педагог, дзеяч самадзейнага мастацтва. Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1963), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992), прафесар (1993).

Хуткія факты Міхаіл Рыгоравіч Солапаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і музыкантаў-самавукаў: маці — пеўчая царкоўнага хору — іграла на ўсіх відах гарамонікаў, бацька валодаў трыма відамі гарамонікаў, працаваў шахцёрам, падзарабляў гарманістам на вяселлях[1].

У 17 гадоў ён стаў ваеннаслужачым запаснога казацкага кавалерыйскага палка, пазней — курсантам Тамбоўскага кавалерыйскага вучылішча, па заканчэнні якога ў званні малодшага лейтэнанта адпраўлены на фронт. Камандаваў узводам танкавай разведкі, быў цяжка паранены[1].

Скончыў у 1955 годзе Маскоўскі музычна-педагічны інстытут імя Гнесіных. Пасля дэмабілізацыі ў Беларусі, з 1948 года ў Брэсце[2]. Скончыў Брэсцкае музычнае вучылішча, а ў 1951 годзе быў прызначаны яго дырэктарам[1]. Выкладчык музычных навучальных устаноў, арганізатар калектываў мастацкай самадзейнасці, у т.л. сімфанічнага аркестра пры музычным вучылішчы (1950—1967), хору настаўнікаў (кіраўнік у 1961—1963 гадах) і інш.; у 1967—1970 гадах дырэктар Раснянскай дзіцячай музычнай школы Камянецкага раёна. З 1966 года ў Беларускай акадэміі музыкі (у 1973—1979 загадчык кафедры)[2].

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1975 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.

Remove ads

Творчасць

Аўтар апрацовак і інструментовак для аркестраў і ансамбляў розных складаў, сольных п’ес, песень, рамансаў. Склаў вучэбна-педагагічны рэпертуар для баяна, акардэона, фартэпіяна, цымбалаў, у т.л. «Падручнік для класа цымбал» (1977), праграмы па класе баяна для музычнага каледжа пры Беларускай акадэміі музыкі і па ўводзінах у спецыяльнасць для музычных вучылішчаў. Даследуе праблемы прафесійнага выканальніцкага мастацтва і мастацкай самадзейнасці. Складальнік кнігі «І. І. Жыновіч ва ўспамінах сучаснікаў» (1997)[2].

Remove ads

Узнагароды

Быў узнагароджаны трыма ордэнамі «Айчыннай вайны» I і II ступені, васямнаццаццю медалямі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads