Міхаіл Францавіч Кусцінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Францавіч Кусцінскі (28 верасня 1829, маёнтак Завідзічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя (цяпер Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь) — 1905) — археолаг і краязнавец. З 1874 г. член Маскоўскага археалагічнага таварыства (член-карэспандэнт з 1867 г.).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віленскі дваранскі інстытут і юрыдычны факультэт Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт. З 1852 г. пад уплывам свайго сябра па факультэце А. С. Уварава пачаў займацца раскопкамі. З 1855—1890 гг. вывучаў археалагічныя помнікі Віцебскай губерні, склаў яе археалагічную карту. Праз свайго сакурсніка па ўніверсітэце А. С. Уварава падтрымліваў сувязь з археолагамі Санкт-Пецярбурга і Масквы. Для Імператарскай Акадэміі мастацтваў зрабіў табліцу курганоў і гарадзішчаў па кожным павеце Віцебскай губерні. Упершыню ў Беларусі пачаў фатаграфаваць працэс раскопак, складаць фотатэку помнікаў старажытнасцей Віцебскай і суседніх губерняў. Першым у 1874 г. даследаваў Гняздоўскія курганныя могільнікі , тэрыторыі ў вярхоўях Волгі, Заходняй Дзвіны, Дняпра. Вывучаў Барысавы камяні. Стварыў у Завідзічах музей, які прыцягваў увагу многіх археолагаў. У аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх захоўваюцца яго «Успаміны».
Міхаіл Кусцінскі быў аўтарам знакамітага фотаздымка «Беларускі дудар». Фотаздымак упершыню быў надрукаваны 11 чэрвеня 1904 года ў варшаўскім ілюстраваным тыднёвіку «Naokoło Świata». Выданне адзначае, што фотаздымкі фатографа-аматара М. Кусцінскага былі ўзнагароджаныя ў конкурсе, зладжаным рэдакцыяй. Фотаздымак шмат разоў перадрукоўваўся і выдаваўся. Сярод іншых, у форме паштоўкі яго выдала (1906—1914) беларускае выдавецтва ў Пецярбургу Загляне сонца і ў наша аконца[1].
Remove ads
Працы
- [Доклад о раскопках курганов возле Черцов б. Лепельского пов.] // Труды Первого Археологического съезда в Москве, 1869 / изданы под редакцией гр. А. С. Уварова. Т. 1. — М.:в Синодальной типографии, 1871. — С.
- Из заметок о курганах Лепельского уезда // Полоцкие епархиальные ведомости. — 1903. — № 7. — С. 232 — 235.
- Лепельские древности // Виленский вестник. — 1866. — № 181. — С.
- Опыт археологических исследований в Лепельском у. // Витебские губернские ведомости. — Витебск, 1865. — № 20. — С.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads