Макс Шчур

беларускі перакладчык, паэт і пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Макс Шчур
Remove ads

Макс Шчур (нар. 5 снежня 1977, Брэст) — беларускі паэт, перакладчык, эсэіст.

Хуткія факты Макс Шчур, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Брэсце. У 1994—1998 гадах вучыўся ў МДЛУ. З 1998 года жыве ў Чэхіі паблізу Прагі[2].

Творчасць

Цікавіцца тэорыяй інтэрпрэтацыі, філасофіяй мастацтва, адносінамі паміж культурай і палітыкай.[2]

Аўтар п'есы «Смерць тырана» (Мн., 1997), зборнікаў вершаў «Амфітэатр» (Прага-Гданьск, 1999), «Ранні збор»[2] (Стакгольм, 2006), кнігі прозы «Завяршыць гештальт» (Цярнопаль, 2015), шэрагу літаратуразнаўчых эсэ. Вершы М. Шчура друкаваліся ў чэшскіх, шведскіх і польскіх перакладах.

Напісаў раман пра сваю мінскую маладосць ужо ў эміграцыі (1999—2004). У 2022 годзе раман «Там, дзе нас няма» быў адрэдагаваны і апублікаваны.

Заснавальнік інтэрнэт-часопіса niamiesta.se, дзе публікуе найперш уласныя тэксты і пераклады замежных аўтараў на беларускую.[2]

Перакладае з чэшскай — Ф. Гелнер, Л. Кліма, Б. Рэйнек, іспанскай — Ф. дэ Кеведа, Х. Л. Борхес, Ф. Гарсія-Лорка, англійскай — Л. Кэрал (абедзве часткі «Алісіяны»[2]), Э. Лір («Кніга бязглузду»[2]). Паслядоўны перакладчык англійскай літаратуры абсурду[2].

Remove ads

Прызнанне

Зноскі

  1. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q953058'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1798125'></a>
  2. Мартысевіч М. Мармазяўр…

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads