Міхаіл Якаўлевіч Гулько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Якаўлевіч Гулько (20 снежня 1918, Адэса — ?) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 20 снежня 1918 года ў Адэсе. Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1945 г. Працаваў у праектных арганізацыях Фрунзэ, Алматы, з 1965 года — кіраўнік майстэрні, галоўны спецыяліст Белдзяржпраекта, галоўны архітэктар у Мінскграмадзянпраекце[1]. З 1981 года — галоўны спецыяліст па бюджэтным праектаванні Белдзяржпраекта[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года. Пражываў у Мінску[1].
Remove ads
Творчасць


Асноўныя працы: будынак Белпрампраекта ў Мінску (1953), Палац культуры і жылы дом моладзі ў г. Кара-Тау Казахскай ССР (1963)[1], серыі тыпавых цагляных праектаў жылых дамоў 89-й серыі[2], школ і дашкольных устаноў (1967), шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны ў пас. Бараўляны (1971, у аўтарскім калектыве з У. Крывашэевым), санаторый «Бярэзіна» ў Барысаве (1980, у аўтарскім калектыве), спальны корпус і сталовая з глядзельнай залай[2] санаторыя «Беларусь» у Сочы (1975)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads