Навасельскі сельсавет (Талачынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці БССР у 1963—1966 гадах From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Навасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Новае Сяло.

Хуткія факты Навасельскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Еўлахоўскага (4 населеныя пункты: Канапельчыцы, Катужына, Лісоўшчына і Слабодка) і Плоскаўскага (9 населеных пунктаў: Бяздзелічы, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Сельцы, Сухачэва, Сухачэва (Бук) і Чарнаручча) сельсаветаў[1].

18 сакавіка 1963 года цэнтр Плоскаўскага сельсавета перанесены ў вёску Новае Сяло, а сельсавет перайменаваны ў Навасельскі[2]. 7 чэрвеня 1966 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Валосаўскага (16 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Дубровіна, Лесіна, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Раздольная, Рафалова, Сельцы, Стуканы, Сухачэва, Сухачэва-Бук, Харлінцы і Чарнаручча) і Плоскаўскага (16 населеных пунктаў: Валькі, Вялікія Барсучыны, Вялікія Козкі, Габрылёва, Дунавік, Ельнік, Калюгі, Клянкі, Латышова, Малыя Барсучыны, Плоскае, Прылессе, Пячонаўка, Сакалянка, Сані і Хмялёўка) сельсаветаў[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads