Плоскаўскі сельсавет (Талачынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пло́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Плоскае.

Хуткія факты Плоскаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Плоскаўскі (Плоскі) сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Навасельскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бяздзелічы, Мяшкова, Навасёлкі, Новае Сяло, Разаны, Сельцы, Сухачэва, Сухачэва (Бук) і Чарнаручча) сельсаветаў[1]. 13 ліпеня 1962 года ў склад Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Новая Будаўка, Ператоўшчына і Старая Будаўка)[2]. 17 жніўня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валосаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Бутары, Валосава, Кулакі, Плюгаўка, Рафалова, Стуканы і Харлінцы)[3]. 18 сакавіка 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Навасельскі сельсавет[4].

7 чэрвеня 1966 года Плоскаўскі сельсавет утвораны зноў у складзе 16 населеных пунктаў Навасельскага сельсавета (Валькі, Вялікія Барсучыны, Вялікія Козкі, Габрылёва, Дунавік, Ельнік, Калюгі, Клянкі, Латышова, Малыя Барсучыны, Плоскае, Прылессе, Пячонаўка, Сакалянка, Сані і Хмялёўка) і 10 населеных пунктаў Еўлахоўскага сельсавета (Букавіна, Гастынічы, Еўлахі, Красілава, Крыніцы, Латыгаўка, Навінка, Новая Будаўка, Раманаўка і Старая Будаўка)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Плоскаўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Талачынскага сельсавета[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Букавіна, Валькі, Вялікія Барсучыны, Габрылёва, Гастынічы, Дунавік, Еўлахі, Калюгі, Клянкі, Козкі, Красілава, Крыніцы, Латышова, Малыя Барсучыны, Навінка, Новая Будаўка, Плоскае, Прылессе, Раманаўка, Сакалянка, Сані і Старая Будаўка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads