Нагародавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нагаро́давіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Нагародавічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гезгальскі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гезгалы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр перанесены ў вёску Нагародавічы, сельсавет перайменаваны ў Нагародавіцкі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стрэльскага сельсавета[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads