Надзея Пятроўна Дрозд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Надзея Пятроўна Дрозд (нар. 8 сакавіка 1983 , Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[2].
Remove ads
Біяграфія
Баскетболам пачала займацца ў 1992 годзе ў Бабруйску. Першы трэнер — Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала пад яго кіраўніцтвам за бабруйскі «Гермес», гродзенскія ВАР, «Алімпію» і «Вікторыю». Таксама выступала за клубы Польшчы, Расіі і Германіі.
Была гульцом зборных Беларусі U-16 (1999) і U-20 (2001). Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 2004—2014 гадах (з перапынкамі)[3].
У 2015 годзе завяршыла гульнявую кар’еру[4]. Працавала спецыялістам па маркетынгу ў клубе «Алімпія»[5].
Remove ads
Кар’ера
- 1997—1998 — Гермес (Бабруйск)
- 1998—1999 — Гермес-ВАР (Гродна)
- 1999—2002 — Алімпія (Гродна)
- 2002—2003 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна)
- 2003—2004 — Эліта (Валомін, Польшча)
- 2004—2005 — Одра (Бжэг, Польшча)
- 2005—2007 — Алімпія (Гродна)
- 2007—2008 — Спартак (Санкт-Пецярбург, Расія)
- 2008—2010 — Хернэр ТК (Хернэ, Германія)
- 2012—2015 — Алімпія (Гродна)
Дасягненні
Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы (1): 2007.
Чэмпіёнка Беларусі (4): 2000/2001, 2005/2006, 2006/2007, 2012/2013.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1999/2000.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2001/2002, 2002/2003, 2013/2014, 2014/2015.
Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2000, 2002, 2005, 2014.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015.
Зноскі
- Nadzeya Drozd // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Надежда Дрозд(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2023. Праверана 2 кастрычніка 2023.
- НАДЕЖДА ДРОЗД: ГЛАВНОЕ — СБОРНАЯ(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads