Налань Сіндэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Налань Сіндэ (кіт. трад. 納蘭性德, спр. 纳兰性德, піньінь Nalan Xingde, 19 студзеня 1655 —1 ліпеня 1685) — кітайскі паэт часоў дынастыі Цын.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з арыстакратычнай манчжурскай сям’і Налань з племені жоўтага сцяга. Сын Налань Мінчжу , траюрадны брат імператара Фуліня, узначальваў Дзяржаўны сакратарыят. Маці будучага паэта Айсінуэлуа — была стрыечнай сястрой Фуліня. Нарадзіўся ў г. Пекіне. Пры нараджэнні атрымаў імя Чэндэ. Атрымаў класічную адукацыю. З маладых гадоў праявіў літаратурны талент. У 1674 годзе змяніў імя на Сіндэ.
Пасля некалькіх спроб у 1676 годзе здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень. Зрэшты працягнуў службу ў імператарскай гвардыі. З часам становіцца адным з сяброў імператара Кансі, які цаніў паэтычны талент Наланя. Далейшае жыццё правёў у Імператарскай свіце. Ён памёр у 1685 годзе ад хваробы, якой пакутаваў з дзяцінства.
Remove ads
Паэзія
Працаваў у жанры цы. Асноўная тэматыка — каханне. У вершах адлюстравана туга па рана памерлай жонцы Лю Жуме. Асаблівасцю творчасці стала тое, што Налань стаў укараняць у маляўніча-мудрагелістую мову простую лексіку і рабіць бытавое слова носьбітам лірычнага сэнсу. Большасць яго твораў увайшла ў зборнік «Тунцзітан-цзі», які выйшаў у свет пасля смерці Налань Сіндэ.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads