Налібацкі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Налібацкі сельсавет (Стаўбцоўскі раён)
Remove ads

Налі́бацкі сельсавет, Налібо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Налібакі. Плошча 352,8 км².

Хуткія факты Налібацкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Івянецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Прудскага сельсавета[1].

8 чэрвеня 1963 года цэнтр Прудскага сельсавета перанесены ў вёску Налібакі, сельсавет перайменаваны ў Налібацкі сельсавет[2]. У 1977 годзе скасаваны хутар Стокі[3], у 1980 годзе — хутар Тарасава[4].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1304 чалавекі[5], з іх 66,0 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года — 959 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads