Нантэр

камуна ў Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нантэрmap
Remove ads

Нантэр (фр.: Nanterre) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента О-дэ-Сен, адзін з найбуйнейшых прыгарадаў Парыжа, знаходзіцца за 11 км ад цэнтра французскай сталіцы. Насельніцтва горада — каля 90 тыс. жыхароў.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...

На яго тэрыторыі размешчаны ўстановы і арганізацыі рэгіянальнага, сталічнага, агульнадзяржаўнага і міжнароднага значэння: прэфектура дэпартамента Верхняя Сена, Гандлёва-прамысловая Палата Парыжа, Танцавальная школа Парыжскай Оперы, Універсітэт Парыж X — Нантэр (33 000 студэнтаў), Архітэктурная школа, консульствы замежных дзяржаў (Марока, Туніс, Алжыр), штаб-кватэры шэрагу буйных кампаній і фірмаў.

Thumb
Размяшчэнне на карце Парыжа

Прамысловасць прадстаўлена такімі галінамі як электроніка, электратэхніка, металургія, аўтаматыка.

У маі 1968 года ў Нантэры прайшлі студэнцкія хваляванні, якія прывялі да ўсеагульнай забастоўкі, якая стала самай буйнай забастоўкай у гісторыі працоўных рухаў Францыі, а таксама да крызісу грамадства і, як выказаўся ў той час дэ Голь, да «крызісу цывілізацыі».

Remove ads

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads