Нарач (курортны пасёлак)

курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарач (курортны пасёлак)map
Remove ads

На́рач[2] (трансліт.: Narač, руск.: Нарочь) — курортны пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзіцца на беразе возера Нарач, за 18 км ад горада Мядзел[3], за 31 км ад чыгуначнай станцыі Паставы[3] на лініі ВарапаеваЛынтупы; на аўтамабільнай дарозе МінскПаставы. Насельніцтва 3495 чал. (2017)[4].

Гісторыя

Заснаваны 26 верасня 1964 года[5][3]. У кастрычніку 1964 года вызначаны межы курортнага пасёлка, у яго склад уключаны вёскі Купа, Сцепянёва і Урлікі Нарацкага пассавета Мядзельскага раёна, а таксама санаторый, дамы адпачынку, турысцкая база і піянерскія лагеры[6].

Насельніцтва

Эканоміка

Thumb
Жылыя дамы ля галоўнай плошчы Купы

Турыстычны комплекс «Нарач». Санаторыі «Нарач», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік», «Белая Русь», «Прыазёрны». Яхт-клуб «Нарачанскі». Гасцініца «Нарач», гасцявы дом «Возера Нарач» і інш. Рыбакамбінат.

Працуе даследчая Нарачанская азёрная станцыя.

Парк

Парк закладзены ў ХІХ стагоддзі на плошчы 3 га, збярогся часткова. Парадная частка мае сіметрычна-восевае рашэнне. Уезд фіксаваны дзвюма парамі куліс з елкі і таполі белай, цэнтральная частка партэра дэкарыравана бэзам. Пейзажная частка парку займае дзве тэрасы. Яна ўключае дрэвавыя групы, паляны і водную сістэму. У дрэвастоі пераважаюць мясцовыя віды, з экзотаў захаваліся піхта сібірская, сасна румелійская, ліпа еўрапейская і інш.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads