Таполя белая

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Таполя белая
Remove ads

Тапо́ля белая[1][2][3][4], таполя серабрыстая[1][2] (Populus alba) — від дрэў роду Таполя (Populus) сямейства Вярбовыя (Salicaceae). Тыпавы від роду.

Thumb
Populus alba
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Таполя белая, таполя серабрыстая, ясакар[5], таполя[5], топаль[3][6][7], таполь[8].

Батанічнае апісанне

Высокае, 15—25 (35) метраў вышынёй, лістападнае дрэва. Мае шырокую шатровую, раскідзістую, галінастую крону і цыліндрычны ствол дыяметрам да 2 метраў, пакрыты гладкай светла-аліўкавай карой; у ніжняй частцы ствала, асабліва ў старых дрэў, кара цёмна-шэрая, глыбока парэпаная. Пупышкі белалямцавыя. Лісце чарговае, круглявае або трохкутна-яйкападобнае, 10—12 см даўжынёй і 5—10 см шырыні, ля аснавання злёгку сэрцападобнае, края вяліказубчастыя, форма выемкава 3—5 лопасцевая, зверху цёмнае, глянцавае, адваротны бок — белалямцавы, на круглых у сячэнні хвосціках, у 2—4 разы больш кароткіх за пласцінку. Кветкі аднаполыя, у ніцых суквеццях; пылавікі пурпурныя на кароткіх нітках; лычыкі двухраздзельныя, ярка-зялёныя, бледна-жоўтыя або цёмныя. Тычыначныя каташкі даўжынёй 3—4 см, песцікавыя — да 10 см[2]. Плод — каробачка.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Жыве 300—400 гадоў[2]. Расце ў поймах на пясчаных адкладах. Цвіце ў сакавіку — красавіку, да з’яўлення лісця. Добра пераносіць затапленне[2]. Святлолюбівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[9]. Дрэнна пераносіць абрэзку[2].

Таксанамія

Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).

  яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 25—35 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Таполя    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Таполя белая
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     
Remove ads

Выкарыстанне

У прыродных умовах таполя белая расце пераважна па поймах рэк. Часта яе высаджваюць для азелянення гідрапаркаў і ў паркавых зонах. Недахоп — вялікая колькасць каранёвых парасткаў, якія, разрастаючыся, могуць разбураць асфальтавае пакрыццё. Вялікая колькасць прыкаранёвых парасткаў дазваляе выкарыстоўваць таполю белую ў пасадках супраць воднай і ветравой эрозіі глебы[2]. Яшчэ адзін мінус — таполю белую лёгка паражае расліна-паразіт амяла[10].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads