Народная справа

газета From Wikipedia, the free encyclopedia

Народная справа
Remove ads

«Наро́дная спра́ва»газета рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку ў Заходняй Беларусі, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады (БСРГ). Выдавалася з 19 чэрвеня да 27 лістапада 1926 года ў Вільні на беларускай мове 2 разы на тыдзень замест закрытай газета «Беларуская справа». Выдавец П. Мятла. Выйшла 39 нумароў, з іх 6 канфіскаваны. Закрыта польскімі ўладамі.

Хуткія факты «Народная справа», Тып ...

Крытыкавала ўнутраную і знешнюю палітыку Польшчы, пісала пра стварэнне новых арганізацый, правядзенне павятовых з’ездаў БСРГ, пра эканамічнае і палітычнае становішча ў БССР і інш. Падрабязна інфармавала насельніцтва Заходняй Беларусі пра забастоўку вуглякопаў Англіі. Друкавала творы Цёткі, М. Васілька, А. Салагуба, П. Пестрака, Улад-Ініцкага, Я. Маланкі і інш., артыкулы пра Цётку і Я. Коласа.

Адзначыла 20-годдзе выхаду газет «Наша доля» і «Наша ніва».

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads