Народны камісарыят фінансаў БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наро́дны камісарыя́т фіна́нсаў Белару́скай ССР быў утвораны ў студзені 1919 года пад імем Камісарыят фінансаў Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, рэарганізаваны па рашэнні 1 з’езда Саветаў у лютым 1919 года ў Народны камісарыят фінансаў ССРБ.
Remove ads
Гісторыя
З утварэннем Літоўска-Беларускай ССР Наркамфін БССР у сакавіку 1919 ліквідуецца, яго функцыі перадаюцца Народнаму камісарыяту фінансаў Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 годзе ствараецца аддзел фінансаў Мінгубрэўкома, які з 1 жніўня 1920 года пераймяноўваецца ў Аддзел фінансаў Ваенрэўкома БССР, а з 26 жніўня ў Камісарыят фінансаў Ваенрэўкома БССР.
У адпаведнасці з прынятымі II з’ездам Саветаў БССР дапаўненнямі да Канстытуцыі Беларускай ССР Камісарыят фінансаў Ваенрэўкома БССР стаў называцца Народным камісарыятам фінансаў Беларускай ССР (Наркамфін БССР).
У 1946 годзе ў адпаведнасці з законам СССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР і Саветаў Народных камісараў саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік у Саветы Міністраў» Народны камісарыят фінансаў БССР ператвораны ў Міністэрства фінансаў БССР.
Remove ads
Дзейнасць
Наркамфін кіраваў арганізацыяй фінансавых устаноў на месцах, разгледжваў прадстаўленыя наркаматамі каштарысы выдаткаў, забяспечваў выяўленне безкрэдытных выдаткаў, кантраляваў дзейнасць каштарысна-разліковых і касавых устаноў, праводзіў падаткавую палітыку ў рэспубліцы[1].
У структуры наркамата былі створаны: падаткавае ўпраўленне, бюджэтна-разліковае ўпраўленне, страхавое ўпраўленне, інфармацыйна-інструктарскі аддзел, каштарысная камісія, кіраванне справамі і камітэт цэн[1].
3 лістапада 1924 года III сэсія ЦВК БССР шостага склікання зацвердзіла Палажэнне аб Народным камісарыяце фінансаў БССР[2]. Наркамфін БССР з’яўляўся саюзна-рэспубліканскім органам і падпарадкоўваўся непасрэдна ЦВК БССР, яго Прэзідыуму, СНК і Эканамічнай Нарадзе БССР. Мясцовымі органамі Наркамфіна БССР былі акруговыя фінансавыя аддзелы, фінансава-падатковыя часткі райвыканкамаў і прыпісныя прыходна-расходныя касы[1].
Народны камісарыят фінансаў БССР кіраваў дзейнасцю і арганізацыяй фінансавых устаноў, складаў дзяржаўны бюджэт БССР і кантраліраваў яго выкананне, выконваў дырэктывы Наркамфіна СССР адносна агульнасаюзных падатковых і непадатковых даходаў, забяспечваў спагнанне падаткаў рэспубліканскага і мясцовага значэння, вёў улік дзяржаўнага капіталу, які быў інвеставаны ў дзяржаўныя і змяшаныя прамысловыя, гандлёвыя і крэдытныя прадпрыемствы Беларусі, вёў улік дзяржаўнай, у тым ліку і зямельнай маёмасці БССР, кантраляваў атрымліваемыя даходы і прыбыткі па ёй, забяспечваў нагляд за крэдытнымі ўстановамі рэспубліканскага і мясцовага значэння, працоўнымі касамі і ўстановамі дзяржстраха[3].
Згодна з Палажэннем у апараце Наркамфіна была ўведзена новая структура, якая складалася з упраўленняў (агульнага, бюджэтнага, падатковага, дзяржаўных даходаў, мясцовых фінансаў і фінансава-кантрольнага), валютнага аддзела і фінансава-эканамічнага бюро. Таксама пры Наркамфіне дзейнічалі Упраўленне дзяржаўнага страхавання і Галоўная ашчадная працоўная каса[3].
Remove ads
Наркамы
- Арон Вайнштэйн (студзень 1919)
- Ісак Рэйнгольд (люты — май 1919)
- Аркадзь Альскі (май — ліпень 1919)
- Леанід Шагаль (1919—1922)
- Станіслаў Талунціс (1922—1924)
- Сяргей Карп (1924—1925)
- Фадзей Браўковіч (ліпень — снежань 1925)
- Іван Васілевіч (1925—1927[4])
- Васіль Мікуліч (1927[4]—1931)
- Аляксандр Хацкевіч (1931—1935)
- Іван Кудзелька (1935[5]—1937)
- Емяльян Жуковіч (1937)
- Іван Сцяпанаў (1937—1941)
- Гаўрыіл Катляроў (1941—1946)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads