Іван Захаравіч Сцяпанаў

савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Захаравіч Сцяпанаў
Remove ads

Іва́н Заха́равіч Сцяпа́наў (15 лістапада 1903, в. Вялікая Любшчына, цяпер Віцебскага раёна Віцебскай вобласці — 11 сакавіка 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч, наркам фінансаў БССР (1937—1941), старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Хуткія факты Іван Захаравіч Сцяпанаў, Старшыня Выканаўчага камітэта Пінскага абласнога Савета ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскую Фінансавую Акадэмію (1937).

Рана застаўся без бацькі, дапамагаў маці гадаваць 8 дзяцей. Скончыў 2 класы пачатковай школы. У 12 гадоў пайшоў батрачыць. У 1923 годзе паступіў на працу ў сельсавет, уступіў у камсамол. Неўзабаве быў абраны сакратаром камсамольскай арганізацыі[1].

З 1930 года працаваў загадчыкам спачатку Суражскага, пасля Любанскага раённага фінаддзела. З мая 1937 года прызначаны начальнікам Фінансава-бюджэтнай інспекцыі Народнага камісарыята фінансаў БССР.

У лістападзе 1937 года стаў выконваючым абавязкі наркама фінансаў БССР, замяніўшы на пасадзе рэпрэсаванага наркама Е. П. Жуковіча. З 28 ліпеня 1938 года па 1941 год[2] быў наркамам фінансаў БССР.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (1941—1944).

З 1944 па 1946 год — упаўнаважаным Народнага камісарыята нарыхтовак СССР па Беларускай ССР.

Са жніўня 1946 года — старшыня Пінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].

У маі 1948 года быў прызначаны начальнікам Групы нарыхтовак Савета Міністраў БССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1940—1950)[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads