Сяргей Бенядзіктавіч Карп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Бенядзіктавіч Карп
Remove ads

Сярге́й Бенядзі́ктавіч Карп (1892, мястэчка Астравец, Віленская губерня, цяпер Гродзенская вобласць30 кастрычніка 1937) — дзяржаўны дзеяч БССР.

Хуткія факты Сяргей Бенядзіктавіч Карп, Старшыня Дзяржаўнай планавай камісіі РСФСР ...
Remove ads

Біяграфія

З 1912 года член яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі, уваходзіў у яе кіруючыя органы, з 1921 года член КПСС.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года на савецкай і гаспадарчай рабоце.

З 1919 года па заданні Цэнтральнага бюро яўрэйскай секцыі пры ЦК РКП(б) ствараў левыя арганізацыі «Паалей Цыёна» ў Аўстрыі, Егіпце, Палесціне.

З 1924 года наркам фінансаў, у 1925—1929 намеснік старшыні СНК, адначасова да лютага 1927 года старшыня Дзяржплана, потым ВСНГ БССР.

З 1934 года старшыня Дзяржплана РСФСР. Член ЦВК БССР у 1922—1929. Член ЦК КП(б)Б у 1927—1929 гадах.

10 ліпеня 1937 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР. Расстраляны 30 кастрычніка 1937 года. Рэабілітаваны пасмяротна Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 22 лютага 1956 года.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads