Насарогі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Насарогі (Rhinocerotidae) — сямейства няпарнакапытных.
Вядомы з эацэну (каля 45 млн гадоў назад). Выдзяляецца 4 роды, 5 відаў.
Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыцы. Жывуць у трапічных лясах, саваннах, прыбярэжных зарасніках, на балотах. Трымаюцца паасобна, парамі або невялікімі групамі. Найбольшы буйны від — афрыканскі белы насарог.
Даўжыня да 5 м, вышыня ў карку да 2 м, маса да 5 т. Скура тоўстая, цёмна-шэрая, амаль без валасоў. Тулава масіўнае, ногі кароткія, трохпальцыя. На канцах пальцаў капыты, з якіх сярэдні самы вялікі. Шыя кароткая, вочы маленькія. На лбе і пераноссі рогі (1 ці 2, у насарога чорнага — часам да 5), размешчаныя адзін за адным; іх аснову складае патоўшчаная, арагавелая скура. Даўжыня пярэдняга рога дасягае 1,58 м. Нюх і слых развітыя, зрок слабы.
Расліннаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці раз у 2—3 гады.
Усе віды насарогаў занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Remove ads
Літаратура
- Насарогі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
