Насельніцтва Чэхіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Насельніцтва Чэхіі
Remove ads

Насельніцтва Чэхіі складае 10,6 млн чалавек. Па колькасці насельніцтва сярод краін Еўропы Чэхія суседнічае з Грэцыяй, Венгрыяй, Партугаліяй. 95 % жыхароў краіны — чэхі, другі па колькасці заходнеславянскі народ. У рэлігійным складзе пераважаюць каталікі, але іх усяго 20 %, паколькі Чэхія вядомая як адна з найбольш атэістычных краін свету. Урбанізацыя складае 71 %: у Празе жыве 1,3 млн чал, больш за 100 000 жыхароў маюць Брно, Острава, Пльзень Оламаўц.

Хуткія факты Насельніцтва Чэхіі, Краіна ...
Thumb
Дынаміка колькасці насельніцтва Чэхіі (1960—2016)
Remove ads

Дэмаграфія

Thumb
Полава-ўзроставая піраміда выяўляе старэнне насельніцтва

Да 1980-х насельніцтва краіны хутка павялічвалася, у 1980-х прырост запаволіўся, а у 1990-х стаў нулявым, (ў асобныя гады — адмоўным). Найгоршая дэмаграфічная сітуацыя назіралася ў пачатку 2000-х, а вось з 2005 колькасць жыхароў Чэхіі пачала рашуча ўзрастаць. Варта адзначыць, што станоўчая дынаміка ў вялікай ступені вынікае з фактару міграцыйнага прытоку, які выкліканы эканамічнымі поспехамі краіны. Нараджальнасць жа ў 2018 была меншай за смяротнасць (9,2 супраць 10,5 на 1000 чалавек), а сумарны каэфіцыент нараджальнасці складаў усяго 1,46. Як і паўсюль у Еўропе, насельніцтва Чэхіі старэе: доля асоб старэйшых за 65 гадоў амаль дасягнула 20 %, сярэднестатыстынаму чэху ў 2018 было 42,5 гадоў.[1]

Remove ads

Нацыянальны склад

Thumb
Чэхі ў заходнебагемскіх народных строях

Паколькі пункт «нацыянальнасць» у чэшскім перапісным бланку неабавязковы, 26 % насельніцтва вырашыла не дзяліцца са статыстыкай гэтай інфармацыяй. Тым не менш відавочна, што большасць насельніцтва складаюць чэхі. Каля 5 % жыхароў Чэхіі ідэнтыфікуюць сябе як маравы — этнічна блізкая да чэхаў група, што насяляе землі Маравіі. Сярод карэнных меншасцяў — славакі (каля 2 %), цыганы (паводле накаторых ацэнак — да 250 тысяч)[2], палякі, яўрэі.

Імігранты і эмігранты

Пастаянны міграцыйны прыток робіць нацыянальны склад усё болей стракатым. Па стане на 2016 год у Чэхіі налічвалася каля паўмільёна замежнікаў, палова з якіх прыходзілася на ўкраінцаў і славакаў, а вось трэцяя дыяспара нечаканая: у Чэхіі жыве каля 40 тыс. в’етнамцаў (0,4 % населтьніцтва) — в’етнамскія працаўнікі з’явіліся тут яшчэ ў сацыялістычныя для Усходняй Еўропы часы, большасць з іх асела на новай радзіме.[3] З іншага боку, шмат чэхаў раскідана па ўсім свеце: у адных ЗША паўтара мільёны чалавек маюць чэшскія карані, а Чыкага ў пачатку XX ст. па колькасці чэшскамоўных жыхароў саступаў толькі Празе і Вене.[4]

Remove ads

Мовы

Каля 95 % жыхароў Чэхіі размаўляюць па-чэшску, у тым ліку і маравы, частка якіх размаўляе на мараўскіх гаворках чэшскай мовы (а хто-ніхто разглядае мараўскую як самастойную заходнеславянскую мову).

Рэлігія

Thumb
Каталіцкі Сабор Святога Вацлава (Оламаўц). Большасць веруючых чэхаў (якіх меншасць) — каталікі

Большасць насельніцтва Чэхіі не вызнаюць ніякай рэлігіі, з іх 30 % пераканана называюць сябе атэістамі (больш толкі ў Кітаі і Японіі), яшчэ каля 45 % не атаясамлівае сябе ні з якой рэлігіяй.[5] Гэта тэндэнцыя не толькі апошніх дзесяцігоддзяў і камуністычнага мінулага — гістарычна чэхі вядомы як адзін з самых талерантных і рэлігійна індэферэнтных народаў. Аднак менавіта тут у пачатку XIV стагоддзя адбылася першая вялікая спроба рэфармацыі каталіцкай царквы. Тым не менш, каталіцтва на чэшскіх землях адстаяла свае пазіцыі і сёння большасць вернікаў (якіх усяго 20-25 %) — каталікі, меншасць — пратэстанты.

Remove ads

Размяшчэнне і рассяленне

Thumb
Брно — другі па памерах горад Чэхіі. Стары горад

Насельніцтва размешчана па тэрыторыі Чэхіі даволі раўнамерна. Сярэдняя шчыльнасць складае сярэднія па еўрапейскіх мерках 134 чал/км². 73,5 % жыхароў краіны з’яўляюцца гараджанамі (2018), найбольшая канцэнтрацыя гарадскіх паселішчаў на поўначы і на ўсходзе краіны.[6] У сталіцы жыве 1,3 млн чалавек, у пражскай агламерацыі — каля 2,3 млн. Далей ідуць Брно (377 тыс.), Острава (294), Пльзень (169), Ліберац (102), Оламаўц (100 тыс.чал).

Remove ads

Зноскі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads