Наста Кудасава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наста Кудасава, поўнае імя Настасся Фёдараўна Кудасава (нар. 25 мая 1984, Рагачоў, Гомельская вобласць) — беларуская паэтэса.

Хуткія факты Наста Кудасава, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Вучылася ў сярэдняй школе № 5 г. Рагачова. Скончыла ў 2006 годзе аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ, магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Літаратуразнаўства» (2007).

Займаецца выхаваннем дваіх дзяцей: сына Ягора і дачкі Марыі.

Творчасць

Пачала пісаць вершы з шасці гадоў. У перыядычных выданнях вершы друкуюцца з 1999 г. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). З’яўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фестываляў.

Творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэшскую і балгарскую мовы.

Remove ads

Прызнанне

Бібліяграфія

Паэзія

  • «Лісьце маіх рук». Мінск: Логвінаў, 2006. — 76 с.
  • «Рыбы». Мінск: Харвест, 2013. — 64 с.
  • «Маё невымаўля». Мінск: Кнігазбор, 2016. — 116 с.
  • «Вясна. Вуснам цесна». Мінск: Кнігазбор, 2021. — 188 с.
  • «Я працягваю». Візенбург/Марк (Германія): Hochroth, 2023.

Творы ў часопісах

Пераклады

Remove ads

Рэцэнзіі на творчасць Н. Кудасавай

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads