Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Рыгораўна Абрашына-Жадаева (нар. 28 лютага 1951, Мінск) — беларускі матэматык, спецыяліст у галіне вылічальнай матэматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2008), прафесар[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Матэматыка», 1973), Інстытут матэматыкі АН БССР (аспірантура, 1976).
Працавала ў Інстытуце матэматыкі АН БССР (1972—1982), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1977, на пастаяннай аснове — з 1982, фізічны факультэт, кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі, з 2002 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: матэматычнае мадэляванне на аснове дыскрэтных мадэлей цеплавых працэсаў, гідрадынамікі, нелакальных працэсаў і інш.
У студзені 2022 года, у час палітычных чыстак, запісала відэазварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава[3]:
![]() |
Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян уцякло з краіны, колькі сягоння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».
Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду! |
![]() |
Яна таксама заклікала ўсіх падтрымліваць звольненых і адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы[3].
Remove ads
Зноскі
- Матэматычная генеалогія — 1997.
- Наталья Григорьевна Абрашина-Жадаева Архівавана 7 сакавіка 2021.
- Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых . Наша Ніва (22 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads