Аляксандр Андрэевіч Самарскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Андрэ́евіч Сама́рскі (19 лютага 1919, хут. Свістуны, цяпер Амвросіўскага раёна Данецкай вобласці, Украіна — 11 лютага 2008, Масква) — савецкі і расійскі матэматык, адзін з заснавальнікаў тэорыі матэматычнага мадэліравання і вылічальнага эксперыменту. Акадэмік РАН (1976; член-карэспандэнт 1966). Замежны член НАН Беларусі (2000). Герой Сацыялістычнай Працы (1979).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1945). З 1953 у Інстытуце прыкладной матэматыкі АН СССР, з 1990 у Інстытуце матэматычнага мадэліравання РАН (у 1990—1998 дырэктар).
Навуковы ўклад
Навуковыя працы па матэматычнай фізіцы, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, тэорыі нелінейных працэсаў, вылічальнай матэматыцы.
Пабудаваў агульныя тэорыі рознасных схем, ітэрацыйных метадаў рашэння сетачных ураўненняў. Распрацаваў новыя прынцыпы апраксімацыі мнагамерных задач, аналітычныя і лікавыя метады рашэння актуальных задач ядзернай фізікі, фізікі плазмы, цеплаправоднасці і інш. Правёў разлік ядзернага выбуху і дынамікі выбуху тэрмаядзернага зараду.
Сааўтар адкрыцця эфекту Т-слоя ў плазме, адзін са стваральнікаў тэорыі рэжымаў з абвастрэннем у нелінейных суцэльных асяроддзях.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія СССР 1954.
- Ленінская прэмія 1962.
Творы
- Математическое моделирование: Идеи. Методы. Примеры. М., 1997 (разам з А. П. Міхайлавым).
- Разностные схемы с операторными множителями. Мн., 1998 (разам з П. М. Вабішчэвічам, П. П. Матусам).
- Уравнення математической физики. 6 изд. М., 1999 (разам з А. М. Ціханавым).
- Численные методы математической физики. М., 2000 (разам з А. У. Гуліным).
Зноскі
- VIAF — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003.
- Самарский Александр Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- Find a Grave — 1996.
- Národní autority České republiky Праверана 4 кастрычніка 2024.
- MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- Матэматычная генеалогія — 1997.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
