Наталля Андрэеўна Каляда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Андрэеўна Каляда
Remove ads

Наталля Андрэеўна Каляда (нар. 28 кастрычніка ?, Мінск) — беларуская і брытанская тэатральная прадзюсарка, драматург.

Хуткія факты Наталля Андрэеўна Каляда, Месца нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску, у сям'і беларускага літаратура- і тэатразнаўца Андрэя Каляды (1940-2022). У 1990-я гады ўдзельнічала ў праекце ўрада ЗША па скарачэнні ядзернага ўзбраення на тэрыторыі Беларусі і ачышчэнні зямлі ад ядзернага паліва. Член групы маніторынгу па выкананні правоў чалавека. Першай у Беларусі была асуджана за размяшчэнне інфармацыі ў Інтэрнэце[1].

З сакавіка 2005 года адна з заснавальнікаў і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра, а таксама аднайменнага штогадовага міжнароднага драматургічнага конкурсу. Сааўтарка п’ес «Пакаленне Jeans» і «Спасцігаючы каханне»[1].

19 снежня 2010 года была затрыманая ў Мінску па палітычных матывах, правяла ноч у прыёмніку-размеркавальніку[1].

У студзені-лютым 2011 года ўдзельнічала ў слуханнях «Рэпрэсіі ў Беларусі» ў Камітэце па міжнародных адносінах у Сенаце ЗША[1].

Сёння разам з мужам Мікалаем Халезіным пражывае ў Вялікабрытаніі[2][3].

Remove ads

Сям’я

У шлюбе з журналістам і сцэнарыстам Мікалаем Халезіным, з якім мае дзвюх дачок — Даніэлу і Машу.

Узнагароды

Узнагароджана трыма ўзнагародам Дзяржаўнага дэпартамента ЗША за асабістую мужнасць[1], медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024)[4]. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[5][6].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads