Мікалай Халезін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Халезін
Remove ads

Мікалай Халезін (30 сакавіка 1964, Мінск, БССР) — беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Свабоднага тэатра». Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.

Хуткія факты Мікалай Халезін, Асабістыя звесткі ...

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і спевака Мінскай філармоніі[1]. Пасля заканчэння школы служыў у войску ў авіяцыі. У 1984 паступіў на эканамічны факультэт Інстытута народнай гаспадаркі, але пасля трэцяга курсу кінуў вучобу, каб заняцца творчасцю[2].

Працаваў журналістам у газетах «Имя», «Наша свабода»[3], быў намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Навіны», адным з членаў арганізацыйнага камітэта грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя'97».

Быў стваральнікам і мастацкім кіраўніком цэнтра сучаснага мастацтва «VITA NOVA».

У 2005 г. Халезін разам з сваёй жонкай Наталляй Калядой заснавалі «Свабодны тэатр», які атрымаў шырокую вядомасць у Беларусі і замежжы.

Мікалай Халезін — аўтар шматлікіх п’есаў, перакладзеных на многія мовы свету, уладальнік шэрагу прэстыжных міжнародных культурніцкіх прэмій і прызоў на драматургічных конкурсах у розных краінах свету[4].

Remove ads

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат прэміі «Люблю Беларусь» (2010)[5]. Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі (2023)[6][7]. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (24 снежня 2024)[8].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads