Медаль Францыска Скарыны (Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі)

узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Медаль Францыска Скарыны — узнагарода Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

Хуткія факты Медаль Францыска Скарыны, Краіна ...

Медаль Францыска Скарыны ўручаецца беларускім і замежным грамадзянам, якія працуюць у галіне навукі, адукацыі і культуры, за выдатныя заслугі ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і павелічэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу беларускага народа[1].

Разглядаецца як новы ўзор аднайменнай дзяржаўнай узнагароды. Паводле слоў стваральнікаў медаля, арыгінальныя медаль і ордэн Францыска Скарыны ў час прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі былі значна дыскрэдытаваныя. У парушэнне статутных дакументаў імі былі ўзнагароджаныя людзі, якія адкрыта варожа ставяцца да Беларусі і беларускай культуры, а таксама «некаторыя вульгарныя расійскія эстрадныя спевакі, што выглядае як абраза і здзек з Беларусі». Тыя асобы, якія былі ўзнагароджаны да лістапада 1996 года, калі Лукашэнка праз рэферэндум значна пашырыў свае прэзідэнцкія паўнамоцтвы, мусяць захаваць сілу сваіх узнагарод, а астатнія пасля верыфікацыі павінны будуць або страціць гэтыя ўзнагароды, або атрымаць узнагароды новага ўзору[2].

Remove ads

Спіс узнагароджаных

21 люты 2024[3]
24 снежня 2024[4]
  • Наталля Гардзіенка, аўтарка шматлікіх прац па гісторыі беларускай дыяспары.
  • Лявон Юрэвіч, грамадскі дзеяч, даследчык беларускай эміграцыі.
  • Наталля Каляда, сузаснавальніца і выканаўчая дырэктарка «Беларускага свабоднага тэатра»
  • Мікалай Халезін, беларускі журналіст і сцэнарыст, мастацкі кіраўнік «Беларускага свабоднага тэатра»
  • адна асоба ўзнагароджана непублічна з меркаванняў бяспекі.
22 студзеня 2025[5]
  • Ніна Баршчэўская, заснавальніца беларускай службы Польскага радыё, доктар філалогіі, прафесарка Варшаўскага ўніверсітэта (узнагарода ўручана 23 сакавіка 2025 года на Замкавай плошчы ў Варшаве[6]).
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads