Наталля Багданаўна Лысова

філолаг, культуролаг, выкладчык універсітэта From Wikipedia, the free encyclopedia

Наталля Багданаўна Лысова
Remove ads

Наталля Багданаўна Лысова (нар. у 1959 годзе ў Кіеве) — беларускі філолаг, культуролаг, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Хуткія факты Наталля Багданаўна Лысова, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1959 годзе ў Кіеве. У 1981 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 1983-1986 гадах з'яўлялася аспірантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук Беларускай ССР па спецыяльнасці "Мастацтвазнаўства". У 1990 годзе ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце абараніла дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцях "Літаратура народаў СССР" і "Кінамастацтва. Тэлебачанне". Тэма дысертацыі: "Беларуская літаратура і тэлебачанне: прынцыпы вобразнай інтэрпрэтацыі". Рашэннем ВАК Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе ёй прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Культуралогія".

З 1990 года працавала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. Працавала старэйшым выкладчыкам кафедры філасофіі, дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі, з 2000 па 2015 годы займала пасаду дэкана гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля чаго працавала дацэнтам кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гэтай ВНУ.

У цяперашні час жыве ў Мінску, выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і на кафедры рэжысуры эстрады факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Займаецца вывучэннем праблем культуралогіі, літаратуразнаўства і сучаснай беларускай літаратуры. Апублікавала каля сотні навуковых, літаратурна-крытычных і вучэбна-метадычных прац. Асноўныя навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол сучаснай айчыннай мастацкай прозы і паэзіі, мастацкай аналітыкі айчыннага і замежнага кіно і навуковага кіназнаўства, культуралогіі і яе месца ў структуры сучасных ведаў, трактоўкі беларускага нацыянальнага характара ў сучасным мастацкім дыскурсе і інш.

Remove ads

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

  • Цяжкія пошукі шчасця герояў Альгерда Бахарэвіча, або сучасныя літаратурныя творы як прадмет выкладання і выхавання / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2009. ― № 7. ― С. 169―172.
  • Тэма снабачанняў у беларускай літаратуры, або сучасны варыянт метафізічнай паэзіі / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2010. ― № 1. ― С. 115―119.
  • Чалавек на ростанях культуры XXI стагоддзя: пошукі нацыянальнай ідэнтыфікацыі / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. — № 7. — С. 100—104.
  • Дыскурс культурнай шматстайнасці, альбо новы метад літаратурнага аналізу беларускай літаратуры : (на матэрыяле сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі) / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2011. ― № 2. ― С. 14―18.
  • Рэлігійныя вобразы ў сучаснай беларускай літаратуры. Спроба тыпалагізацыі / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2012. ― № 7. ― С. 139―144.
  • Гістарычная проза Людмілы Рублеўскай: да характарыстыкі жанру / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2013. ― № 10. ― С. 12―17.
  • Пераасэнсаванне антычнага міфа ў сучаснай беларускай прозе, або Новыя рысы вобраза "нацыянальнай катастрофы" / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2014. ― № 10. ― С. 46―50.
  • "Няма паэта ў сваёй айчыне – а можа, айчыны ў паэта няма?" Адлюстраванне нацыянальнай самасвядомасці ў рускамоўнай паэзіі Беларусі / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 7. ― С. 109―115.
  • Роля пейзажу ў творах Васіля Быкава: спроба вызначэння прасторы даследавання / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. ― № 2. ― С. 99―102.
  • Дакументальная ўтопія: аксюмаран або "Цёмнае святло". Нататкі пра творчасць Святланы Алексіевіч у кантэксце літаратурна-мастацкага працэсу / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2016. ― № 10. ― С. 89―94.
  • З пачатку была мова, або тэма мовы ў творах сучаснай беларускай літаратуры / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2017. ― № 10. ― С. 101―106.
  • Антычны міф і сучасная беларуская мастацкая культура (на прыкладзе беларускай прозы) / Н. Б. Лысова // Культура. Наука. Творчество. — Минск. — 2018. — Вып. 12. — С. 374―378.
  • Влияние эстрады на современный белорусский театр в условиях нового социально-культурного контекста / Н. Б. Лысова // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 7. ― С. 156―161.

Вучэбна-метадычныя выданні

  • Сучасная беларуская літаратура: вучэб.-метад. компл. для студ. спец. 1-02 03 07-01 "Англійская мова. Беларуская мова і літаратура" / Н. Б. Лысова. - Наваполацк: ПДУ, 2009. - 194 с.
Remove ads

Літаратура

  • Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання) / рэдкал.: Д. М. Лазоўскі, Д. У. Дук, Э. М. Бабенка [і інш.]. - Наваполацк: ПДУ, 2008. - 312 с.
  • Гісторыка-філалагічны факультэт / Г. І. Астапковіч, Ю. М. Галуза, Н. Б. Лысова. - Наваполацк: ПДУ, 2008. - 68 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads