Наталля Васілеўна Касабука
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наталля Васілеўна Касабука (нар. 18 ліпеня 1956, Віцебск) — беларуская архітэктарка, дырэктарка інстытута «Віцебскграмадзянпраект». Заслужаны будаўнік Беларусі (2019).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 18 ліпеня 1956 года ў Віцебску. З 1977 года працуе ў абласным дзяржаўным унітарным праектным прадпрыемстве «Інстытут Віцебскграмадзянпраект». У верасні 2007 года прызначаная яго дырэктаркай[1].
Дзейнасць
Наталля Касабука ўнесла значны ўклад у распрацоўку праектнай дакументацыі па рэканструкцыі плошчы Перамогі ў Віцебску[1].
Пад яе кіраўніцтвам распрацаваныя і рэалізаваныя сацыяльна значныя аб’екты Віцебска: Летні амфітэатр, марфалагічны корпус і бібліятэка медыцынскага ўніверсітэта, Дом правасуддзя, будынак абласнога суда, мадэрнізацыя прыбудовы аблвыканкама. Таксама яна курыравала аб’екты да фестывалю «Дажынкі-2008» у Оршы, а таксама забудовы мікрараёнаў «Білева-1», «Білева-2», тэрыторыі каля медыцынскага цэнтра, праект Полацкага пуцеправода ў Віцебску і мікрараёна «Задзвінне-3» у Оршы[1].
Remove ads
Узнагароды
Ганаравана званнем Заслужанага будаўніка Беларусі (2019)[2]. У 2008 годзе стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі «За дасягненні ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь» у катэгорыі «Кіраўнік года» сярод праектных арганізацый[1].
У 2010 годзе ўзнагароджаная нагрудным знакам Саюза будаўнікоў «За заслугі ў будаўніцтве»[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads